ГУ "Республиканский научно-практический центр трансфузиологии и медицинских биотехнологий"
Министерство здравоохранения Республики Беларусь

+375 17 289-84-84
+375 17 289-86-43                 
Время работы с 8-00 до 16-20

RU

Адраджэнне традыцый донарства

Каля 50 чалавек прынялі ўдзел у Дні донара, які прайшоў на базе Вілейскай ЦРБ у рамках акцыі «У Беларусі — Добрае Сэрца».
 
— Мы хочам паказаць, што такія сацыяльна адказныя ўчынкі дапамогуць зрабіць бязвыплатнае донарства папулярным у нашай краіне, — акрэслілі сваю пазіцыю ўдзельнікі. — У арганізме дарослага чалавека 5,5 літра крыві, за адну працэдуру ў донара бяруць не больш як 450 мл — гэта бяспечна для здароўя і не выклікае дыскамфорту. Выдаткаваць 10 хвілін на выратаванне нечага жыцця нескладана!
 
Для гараджан удзел у бясплатнай здачы крыві — традыцыя, бо ў 1957 годзе на станцыі пералівання крыві ў Вілейцы ўпершыню ў Беларусі прайшоў Дзень бязвыплатнага донара.
 
Аўтар: Уладзімір Сарокін,
сацыёлаг аддзялення арганізацыі трансфузіялагічнай дапамогі 
РНПЦ трасфузіялогіі і медбіатэхналогій.