ГУ "Республиканский научно-практический центр трансфузиологии и медицинских биотехнологий"
Министерство здравоохранения Республики Беларусь

Запись на консультацию и обследование доноров иммунной плазмы анти- COVID-19

 

 

 

 

 

 

 

Информация донорам

Russian Belarusian Chinese (Simplified) English

У БДУФК прайшоў Дзень донара крывi

 Беларускі дзяржаўны універсітэт фізічнай культуры стаў удзельнікам марафону "Донарства крыві мае значэнне!". Марафон праводзіцца ў рамках Рэспубліканскага праекта па развіццю донарства крыві "У Беларусі - Добрае Сэрца!".  Удзел у мерапрыемстве, ініцыятарам якой з'яўляецца Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій, прынялі больш за 70 студэнтаў, выкладчыкаў і работнікаў ВНУ.

Пункт здачы крыві размясціўся ў фае актавай залы. Перад працэдурай донары прайшлі рэгістрацыю і атрымалі неабходныя рэкамендацыі.

Ўмовамі для ўдзелу ў Дні донара з'яўляецца праходжанне абавязковага медагляду (праводзіцца ў універсітэцкім медпункце), а таксама адсутнасць часовых і сталых супрацьпаказанняў.

Дзень донара сабраў жадаючых дапамагчы людзям, чыё здароўе, а можа і жыцьцё, залежыць ад наяўнасці ва ўстановах аховы здароўя донарскай крыві.

                                           Пасля працэдуры донарам прапанавалі бясплатны сняданак, а таксама ўручылі памятныя падарункі.

Усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалi  кампенсацыю на харчаванне пасля здачы крыві, а ў дзень здачы крыві былі вызваленыя ад вучобы ці працы. На працягу двух гадоў яны маюць права на яшчэ адзін выходны дзень.

Sportedu.by